|
Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны —
дзяржаўная ўстанова адукацыі, створаная ў 1991 г., адразу пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння вялікага беларускага вучонага-гуманіста, перакладчыка Бібліі на старабеларускую мову і яе выдаўца, пачынальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Першапачаткова Цэнтр быў у складзе Акадэміі навук Беларусі, у 1993 г. перападпарадкаваны Міністэрству адукацыі. Размяшчаецца ў гістарычным будынку на вул. Рэвалюцыйнай, 15 у Мінску, дзе ў 1920—ыя гады размяшчаўся Інстытут беларускай культуры, у якім працавалі многія выдатныя нацыянальныя дзеячы. Памяць двух з іх — гісторыка Усевалада Ігнатоўскага і пісьменніка Максіма Гарэцкага — увекавечана на будынку мемарыяльнымі дошкамі. Асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра:
Новае на сайце: Скарынаўскі Цэнтр - навуковая дзейнасць Публічная лекцыя Юры Вашкевіча - "Беларусь вачыма польскіх гісторыкаў" Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі Міжкультурны дыялог у Беларусі: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё ва ўмовах глабалізацыі Скарынаўскі Цэнтр - Музейная экспазіцыя “Беларусы ў свеце” апошняе абнаўленьне - 11.01.2004 |
|||||||||||