Утворана
21 мая 1991 г. на ўстаноўчым сходзе ў Мінску.
Аб’ядноўвае
больш за 600 беларусістаў, у тым ліку > 200 з 23 замежных краін.
Вышэйшы орган:
Міжнародны кангрэс беларусістаў, які праводзіцца не раней аднаго разу
ў чатыры гады і займаецца навуковымі, арганізацыйнымі і статутнымі праблемамі:
І (май 1991 г.)
ІІ (май 1995 г.)
ІІІ (21-25
мая, 4-7 снежня 2000 г.)
ІV (чэрвень 2005 г.)
Выканаўчы орган:
Міжнародны камітэт беларусістаў
Старшыня ГА «МАБ»
доктар філалагічных навук прафесар Адам Мальдзіс
ГА «МАБ» падтрымлівае кантакты і сувязі з беларусістамі, абменьваецца з імі
інфармацыяй, кнігамі. Мае базу дадзеных па беларусістыцы і пра беларусістаў
свету. Прымае ўдзел ў арганізацыі і правядзенні «круглых сталоў» па
асобных праблемах беларусістыкі.
Ажыццяўляе выданне штомесячнага інфармацыйна-аналітычнага і культуралагічнага
бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (асобнае выданне (1995-2002, раздзелы газеты «Голас Радзімы» (2003...) ) і зборніка «Беларусіка = Albaruthenica».
У серыі :
1. Матэрыялы І Міжнароднага кангрэса беларусістаў і юбілейнай
сесіі АН Беларусі, прысвечанай 500-годдзю з часу нараджэння Ф.Скарыны
2. Матэрыялы І Міжнароднага кангрэса беларусістаў і юбілейнай
сесіі АН Беларусі, прысвечанай 500-годдзю з часу нараджэння Ф.Скарыны
3. Фармаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў
4. Нацыянальныя і рэлігійныя культуры, іх узаемадзеянне
5. Беларуска-яўрэйскія грамадска-культурныя ўзаемадачыненні
6. Культура беларускага замежжа, беларуска-амерыканскія гістарычна-культурныя
ўзаемадачыненні; часткі 1 і 2 — Беларусь паміж Усходам і Захадам (матэрыялы
ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў)
7. Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне
8. Беларусь – Расія – Японія: Матэрыялы Першых Астравецкіх краязнаўчых
чытанняў, прысвечаных Іосіфу Гашкевічу
9. 480 год беларускаму кнігадрукаванню: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх
чытанняў
10. Ян Чачот, Ігнат Дамейка, сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча:
Матэрыялы Трэціх і Чацвёртых Карэліцкіх чытанняў
11. Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай
навуковай канферэнцыі (Мінск, 7–11 верасня 1998 г.)
12. Пушкін - беларуская культура - сучаснасць
13. Грамадскія ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан,
погляд у будучыню
14. Belarus - Eire = Belarus - Ireland = Беларусь - Ірландыя
= Беларусь - Ирландия: Матэрыялы навуковага семінара «Беларуска-ірландскія
гістарычна-культурныя сувязі» (Мінск, 1999)
15. На шляхах да ўзаемаразумення
16. Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным
кантэксце
17. Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый:
Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу
цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.)
18. Хрысціянства і беларуская культура: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага
кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск,
21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.)
19. Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы:
Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу
цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.)
20. Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы
ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
(Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.)
21. Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ
Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
(Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня 2000 г.)
22. Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў
«Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снежня
2000 г.)
23. Беларусь - Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне:
Матэрыялы Міжнароднага «круглага стала». Мінск, 18-19 мая 2001 г.
24. Пераклад збліжае народы: Матэрыялы Міжнароднага «круглага стала»,
Мінск, 3-4 верасня 2001 г.
25. Беларусь–Японія = Беларусь–Япония = Belarus–Japan: Матэрыялы Другіх міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск–Астравец, 9–10 кастрычніка 2002 г.
26. Уладзіслаў Сыракомля: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 180-годдзю з дня нараджэння польскага і беларускага паэта і этнографа, Мінск–Любань, 29–30 верас. 2003 г.
Падрыхтавана да друку:
27. Беларусь–Іспанія = Беларусь–Испания: Выбраныя старонкі беларуска-іспанскага грамадска-культурнага ўзаемадзеяння. Матэрыялы «круглага стала», Мінск, 23–24 кастрычніка 2003 г.
Юрыдычны адрас
Рэспублiка Беларусь, 220030, г. Мiнск, вул. Рэвалюцыйная, 15. Камiтэт ГА «МАБ»
Тэлефон:
(017) 286 05 30 (прэзідэнт ГА «МАБ» Адам Мальдзіс)
|