|

|
Беларусь
паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур.
ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш.
- Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. - 356 с. - (Беларусіка = Albaruthenica;
Кн. 6).
ISBN 985-6419-01-8 (Ч. 1)
У
кнізе змешчаны матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў,
які адбыўся ў Мінску ў маі 1995 г. і быў прысвечаны праблеме «Бeлaрусь
паміж Усходам і Захадам».
Разлічана на вучоных, настаўнікаў, студэнтаў, дзяржаўныя органы і грамадскія
арганізацыі, якія займаюцца або цікавяцца праблемамі міжнацыянальнага,
міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, зарубежных беларусістаў.
|
|

|
Беларусь
паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур.
ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2 / Рэд. Ул. Конан і інш.
- Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. - 362 с. - (Беларусіка = Albaruthenica;
Кн. 6).
ISBN 985-6419-04-2 (Ч. 2)
У
кнізе змешчаны матэрыялы ІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў,
які адбыўся ў Мінску ў маі 1995 г. і быў прысвечаны праблеме «Беларусь
паміж Усходам і Захадам».
Разлічана на вучоных, настаўнікаў, студэнтаў, дзяржаўныя органы і грамадскія
арганізацыі, якія займаюцца або цікавяцца праблемамі міжнацыянальнага,
міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, зарубежных беларусістаў.
|
|

|
Беларуска-нямецкае
грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы
/ Рэд. Л. Кулажанка, А. Мальдзіс і інш. Мн.: Цэнтр імя Ф. Скарыны, 1996.
- 176 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 7).
У
зборніку змешчаны матэрыялы Міжнароднага «круглага стала», які
адбыўся 29-30 красавіка 1996 г. у Мінску з удзелам вучоных Беларусі,
Германіі, Польшчы і Швейцарыі. Шырока асвятляюцца пытанні беларуска-нямецкага
ўзаемадзеяння у сферах гісторыі, адукацыі, културы, літаратуры, мовы,
эканомікі.
Разлічана на ўсіх,хто цікавіцца праблемамі міжнацыянальнага і міжкультурнага
ўзаемададзеяння, беларусістаў, выкладчыкаў і студэнтаў-гуманітарыяў.
|
|

|
Беларусь
- Расія - Японія = Беларусь - Россия - Япония: Матэрыялы Першых Астравецкіх
краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча / Рэд. Г. Брэгер
і інш. - Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. - 130 с. - (Беларусіка =
Albaruthenica; Кн. 8).
ISBN 985-6419-10-7
Зборнік
складаецца з трох частак. У першай змешчаны матэрыялы пра Іосіфа Гашкевіча,
першага консула Расіі ў Японіі, вучонага і падарожніка, які жыў і пахаваны
на Астравеччыне, у другой - краязнаўчыя даклады па гісторыі, культуры
Астравеччыны, у трэцяй - артыкулы пра беларуска-японскае грамадска-культурнае
супрацоўніцтва.
Прызначаны даследчыкам, краязнаўцам, шырокаму чытачу.
|
|

|
480
год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
/ Гал. рэд. А. Мальдзіс і інш. - Мн.: Беларуская навука, 1998. - 272 с.
- (Беларусіка=Albaruthenica; Кн. 9).
ISBN 985-08-0246-6
У
зборнік уключаны матэрыялы (пераважна ў выглядзе, прадстаўленым дакладчыкамі)
Трэціх Скарынаўскіх чытанняў, прысвечаных 480-годдзю беларускага
кнігадрукавання. Яны адбыліся на радзіме беларускага і ўсходнеславянскага
першадрукара, у Полацку, 9-12 верасня 1997 г. Матэрыялы дадаюць новыя
важныя штрыхі да характарыстыкі жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны,
асвятляюць традыцыі асветніцтва і кнігадрукавання на Полацкай зямлі
і - шырэй - у Беларусі, характарызуюць сучасны стан кнігавыдавецкай
справы і скарыназнаўства.
Разлічана на вучоных-гуманітарыяў, настаўнікаў, студэнтаў, шырокага
чытача.
|
|

|
Ян
Чачот, Ігнат Дамейка, сябры і паплечнікі Адама Міцкевіча: Матэрыялы
Трэціх і Чацвёртых Карэліцкіх чытанняў (1996, 1997) / Рэд. Н. Давыдзенка,
А. Мальдзіс (навук. рэд.). - Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1998. - 112
с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 10).
ISBN 985-6419-11-5.
Зборнік
складаецца з дзвюх частак. У першай змешчаны матэрыялы пра беларускага
паэта і фалькларыста Яна Чачота, у другой - пра вучонага і падарожніка,
нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку. Абодва нарадзіліся на тэрыторыі
Карэліччыны, абодва сябравалі з Адамам Міцкевічам.
Разлічана на настаўнікаў і краязнаўцаў, аматараў літаратуры, гісторыі,
падарожжаў.
|
|

|
Адам
Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай
канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.) / Рэд. Н. Давыдзенка, А.
Мальдзіс (гал. рэд.). - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 1998. - 448 с. - (Беларусіка
= Albaruthenica; Кн. 11).
ISBN 985-6318-36-X
У
зборніку сабраны як навуковыя, так і навукова-папулярныя, публіцыстычныя
матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі «Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры»
і Пятых Карэліцкіх чытанняў «Карэліцкая зямля ў часы Адама Міцкевіча».
Яны сталі падсумаваннем Года Адама Міцкевіча ў Беларусі, асэнсаваннем
значэння яго спадчыны для беларускага, польскага, літоўскага, рускага
і іншых народаў Еўропы.
Прызначаны для навукоўцаў, настаўнікаў, краязнаўцаў, усіх аматараў класічнага
мастацкага слова.
|
|

|
Пушкін
- беларуская культура - сучаснасць: Матэрыялы Міжнароднай навуковай
канферэнцыі (Мінск, 26-27 мая 1999 г.). - Мн.: «Белаарускі кнігазбор»,
1999. - 346 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 12).
ISBN 985-6318-53-X
У
зборнік уключаны як навуковыя, так і навукова-папулярныя, публіцыстычныя
матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Пушкін - беларуская
культура - сучаснасць», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння
вялікага рускага паэта. Кніга з'яўляецца своеасаблісым, даследчыцкім
падсумаваннем Года Пушкіна ў Беларусі, асэнсаваннем уплыву рускага класіка
на развіццё беларускай культуры.
Даклады і паведамленні друкуюцца на беларускай і рускай мовах - так,
як былі прадстаўлены тэксты.
Выданне прызначана для навукоўцаў, студэнтаў, усіх аматараў рускай і
беларускай культуры.
|
|

|
Грамадскія
ідэалы: Нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню: Навук.
збор. / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш. - У друку.
- 224 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 13)
У
зборніку змешчаны матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі
«Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі, сучасны стан, погляд у будучыню»,
арганізаванай Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны
і Беларускім універсітэтам культуры 26-27 лістапада 1998 г.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца праблемамі беларускай гісторыі і культуры,
беларускай грамадскай думкай і нацыянальнай свядомасцю.
|
|

|
Belarus
- Ěire = Belarus
- Ireland = Беларусь - Ірландыя = Беларусь - Ирландия: Матэрыялы
навуковага семінара «Беларуска-ірландскія гістарычна-культурныя сувязі»
(Мінск, 1999) / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.:
«Беларускі кнігазбор», 2000. - 186 с. - (Беларусіка = Albaruthenica;
Кн. 14)
ISBN 985-6318-75-0
У
зборнік увайшлі матэрыялы навуковага сімпозіума, а таксама беларускага
і ірландскага друку, прысвечаныя беларуска-ірландскаму грамадска-культурнаму
ўзаемадзеянню. У канцы змешчана бібліяграфія адпаведных публікацый.
Кніга прызначаецца як спецыялістам, так і шырокаму колу чытачоў.
|
|

|
На шляхах
да ўзаемаразумення: Навук.збор. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал.
рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. - 356 с. - (Беларусіка
= Albaruthenica; Кн. 15)
ISBN 985-6318-81-5
Зборнік
складаецца з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, асноўнай
тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеянне Беларусі і суседніх
краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім
форуме, другі прысвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства
Літоўскага М.-К. Радзівіла Сіроткі, трэці - беларускага і рускага вучонага-асветніка
Б. Эпімаха-Шыпілы.
Кніжка адрасуецца як навукоўцам, так і шырокаму колу чытачоў.
|
|

|
Уладзімір
Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце: Навук.збор.
/ Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор»,
2000. - 272 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 16)
ISBN 985-6318-94-7
Зборнік
прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка.
У чарговую кнігу серыі «Беларусіка» ўвайшлі матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі,
праведзенай у Оршы, на радзіме Уладзіміра Караткевіча, а таксама артыкулы
вучоных і пісьменнікаў, якія паказваюць ролю яго творчасці ў славянскім
і еўрапейскім літаратурным працэсе. Частка публікацый падаецца на мове
арыгінала. Кніга ўпрыгожана малюнкамі пісьменніка.
Выданне адрасуецаа навукоўцам, настаўнікам, усім тым, хто захапляецца
творчасцю Уладзіміра Караткевіча.
|
|

|
Беларуская
дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар.
кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
(Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Уклад. Т. Пятровіч; рэдкал.:
А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 312
с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 17)
ISBN 985-6638-15-1
У
зборнік уключаны даклады і паведамленні, прачытаныя на аднайменнай секцыі
другой сесіі ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская
культура ў дыялогу цывілізацый». Матэрыялы маюць цікавасць як для прадстаўнікоў
беларускай дыяспары, так і беларускіх вучоных, настаўнікаў, студэнтаў,
краязнаўцаў.
|
|

|
Хрысціянства
і беларуская культура: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
«Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж.
2000 г.) / Рэдкал.: Л. Уладыкоўская-Канаплянік (гал. рэд.) і інш.
- Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 208 с. - (Беларусіка = Albaruthenica;
Кн. 18)
ISBN 985-6638-19-4
У
зборніку, які з'яўляецца своеасаблівым падсумаваннем міленійнага года
ў Беларусі, змешчаны выступленні на секцыі «Хрысціянства і беларуская
культура» ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў. Побач з агульнымі,
тэарэтычнымі пытаннямі аўтары разглядаюць этапныя моманты тысячагадовай
гісторыі хрысціянства на беларускіх землях, уплыў рэлігій на мастацтва,
канфесіянальную шматаблічнасць Беларусі. Кніга разлічана на вучоных,
настаўнікаў, студэнтаў, шырокія колы інтэлігенцыі, усіх тых, каго цікавіць
і хвалюе духоўная культура Беларусі, яе гісторыя і сучасны стан.
|
|

|
Беларуская
мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы: Матэрыялы ІІІ Міжнар.
кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
(Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: Г. Цыхун (гал. рэд.)
і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. - 308 с. - (Беларусіка = Albaruthenica;
Кн. 19).
ISBN 985-6638-33-Х
У
зборніку змешчаны даклады і паведамленні, зробленыя ў час ІІІ Міжнароднага
кангрэса беларусістаў і прысвечаныя ўзаемадзеянню беларускай культуры
з іншымі культурамі ў галіне мовы і мовазнаўства. Кніга разлічана на
даследчыкаў-філолагаў, аматараў беларускага слова.
|
|

|
Скарыназнаўства,
кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса
беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25
мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.: У. Конан (гал. рэд.) і інш. - Мн.:
«Беларускі кнігазбор», 2001. - 364 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн.
20).
ISBN 985-6638-34-8
У
зборніку змешчаны даклады і выступленні на секцыях «Францыск Скарына
і еўрапейская культура», «Літаратуразнаўства» дзвюх сесіяў ІІІ Міжнароднага
кангрэса беларусістаў. Аўтары даследуюць спадчыну беларускага асветніка
і першадрукара ў кантэксце еўрапейскай мастацкай культуры, традыцыі
Ф. Скарыны ў славянскім кнігадрукаванні, гістарычныя і эстэтычныя аспекты
ўзаемасувязяў беларускай літаратуры з агульнаеўрапейскім літаратурным
працэсам XIV-ХХ стст. Кніга разлічана на даследчыкаў, выкладчыкаў літаратуры
і культуралогіі, на ўсіх, каго хвалюе беларуская культура, яе гісторыя
і сучасны стан.
|
|

|
Гісторыя,
культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў
«Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж.
2000 г.) / Рэдкал.: В. Скалабан (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі
кнігазбор», 2001. - 364 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21).
ISBN 985-6638-35-6
У
зборнік уключаны даклады і паведамленні па гісторыі, культуралогіі і
мастацтвазнаўству, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў.
Матэрыялы маюць цікавасць для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ,
супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк і архіваў, краязнаўцаў.
|
|

|
Нацыянальныя
пытанні: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура
ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.) / Рэдкал.:
Э. Дубянецкі (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. -
224 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 22)
ISBN 985-6638-36-4
У
зборнік уключаны даклады пра фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці
беларусаў, прачытаныя на ІІІ Міжнародным кангрэсе беларусістаў.
Разглядаюцца пытанні этнагенезу, самабытнасці, стэрэатыпаў, менталітэту,
дзяржаўнасці, міждзяржаўных адносін. У асобны раздзел выдзелены матэрыялы
пра нацыянальныя супольнасці Беларусі. Кніга разлічана на гісторыкаў,
філосафаў, палітолагаў, сацыёлагаў, а таксама на шырокія колы чытачоў.
|
 |
Беларусь
- Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнар. «круглага
стала». Мінск, 18-19 мая 2001 г. / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і
інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. - 240 с. - (Беларусіка = Albaruthenica;
Кн. 23).
ISBN 985-6638-68-2
У
зборніку змешчаны даклады і паведамленні, прысвечаныя палітычным, гістарычным,
культурным сувязям Беларусі і Бельгіі. Асобныя раздзелы прысвечаны літаратурнаму
ўзаемадзеянню (найперш перакладу), беларускай дыяспары ў Бельгіі (М.
Равенскі, студэнты і выпускнікі Лювенскага універсітэта). Выданне разлічана
на гісторыкаў, палітолагаў, краязнаўцаў.
|
 |
Пераклад
збліжае народы: Матэрыялы Міжнар. «круглага стала», Мінск, 3-4 верасня
2001 г. / Рэдкал.: Р. Барадулін (гал. рэд.) і інш. - Мн.: «Беларускі кнігазбор»,
2002. - 152 с. - (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 24).
ISBN 985-6638-71-2
У
зборніку змешчаны матэрыялы Міжнароднага «круглага стала» памяці Алеся
Адамовіча, праведзенага Беларускім ПЭН-цэнтрам і прысвечанага праблемам
літаратурнага перакладу. Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў і перакладчыкаў.
|
|

|
Адам
Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś
/ Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. - Мн.:
ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. - 320 с., іл.
ISBN 985-6419-06-9
У
кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай
літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі».
Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай
зямлі.
Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў,
настаўнікаў, вучняў.
|
|

|
А.
С. Пушкін і Беларусь = А. С. Пушкин и Беларусь / Уклад. Т. Махнач,
галоўн. рэд. А. Мальдзіс. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 428 с., іл.
ISBN 985-08-0307-X
Кніга
выдаецца да 200-гадовага юбілею з дня нараджэння А. С. Пушкіна.
Зборнік дае цэласнае ўяўленне пра адносна малавядомыя сучаснаму беларускаму
чытачу звесткі аб сувязях вялікага рускага паэта з Беларуссю. Распавядаецца
пра падарожжы А. С. Пушкіна праз беларускія мясціны, пра яго нашчадкаў
- жыхароў Беларусі, пра ўплыў яго творчасці на развіццё беларускай літаратуры
і мастацтва.
Выданне складаецца з прысвечаных А. С. Пушкіну артыкулаў беларускіх
навукоўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, вершаў беларускіх паэтаў пра
яго. Упершыню падаецца найбольш поўная бібліяграфія, дзе адзначаны ў храналагічным
парадку выдадзеныя ў Беларусі творы паэта (пачынаючы з 1864 г. і да
нашых дзён), а таксама пераклады яго твораў, асобныя кнігі, мастацкія
творы, артыкулы пра А. С. Пушкіна.
Кніга будзе карысная настаўнікам і навучэнцам, спецыялістам-філолагам,
шырокаму колу чытачоў як своеасаблівы беларускі даведнік па пушкіназнаўству.
|
 |
На
шляху да праўды: Матэрыялы VIII Міжнар. навук. канф. «Шлях да ўзаемнасці»
(Белавежа, 15-17 чэрв. 2000 г.) і «круглага стала» «Ідэя беларускасці
і ідэя польскасці на мяжы тысячагоддзяў: да вызначэння паняццяў» (Мінск,
6-7 верас. 2000 г.) / Рэдкал.: А. Баршчэўскі і інш. - Мн.: «Беларускі
кнігазбор», 2001. - 224 с. - (Acta Albaruthenica; Кн. 2).
ISBN 985-6638-44-5
У
зборнік уключаны даклады і паведамленні беларускіх і польскіх навукоўцаў
па актуальных праблемах беларусазнаўства, беларуска-польскіх узаемадачыненнях.
Выданне разлічана на навуковых работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.
|
|

|
Рэстытуцыя
культурных каштоўнасцей: праблемы вяртання і сумеснага выкарыстання
(юрыдычныя, навуковыя і маральныя аспекты). Матэрыялы Міжнарод. навук.
канферэнцыі. Мінск. 19-20 чэрвеня 1997г. / Пад рэд. А.Мальдзіса. - Мн.:
ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. - 344 с. - (Вяртанне; Кн. 4).
ISBN 985-6419-05-0
У
зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі,
дзе былі разгледжаны пытанні вяртання і сумеснага выкарыстання спрэчных
музейных, бібліятэчных і архіўных каштоўнасцей. Вучоныя шасці краін
уводзяць у навуковы ўжытак невядомыя раней факты, выказваюць прапановы,
робяць абагульненні.
Разлічана як на вучоных-спецыялістаў, так і на шырокія колы чытачоў.
|
|

|
Выяўленне,
сумеснае выкарыстанне і вяртанне архіўных, бібліятэчных і музейных каштоўнасцей,
якія захоўваюцца ў замежных краінах / Пад рэд. А. Мальдзіса (гал.
рэд.) і інш. - Мн.: БФК, 1999. - 372 с. - (Вяртанне; Кн. 6).
ISBN 985-6523-05-2
Зборнік
складаецца з навуковых даследаванняў, якія заснаваны на выніках пошукаў
у архівах, бібліятэках і музеях Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны і
Францыі, дзе выяўляліся матэрыялы, якія звязаны з духоўнай і матэрыяльнай
культурай беларускага народа, паходзяць з яе тэрыторыі.
Выданне разлічана на вучоных-спецыялістаў, а таксама аматараў беларускай
даўніны.
|
 |
Нясвіжскія
зборы Радзівілаў: іх фарміраванне, гістарычны лёс, цяперашняе месцазнаходжанне
і шляхі выкарыстання / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш.
- Мн.: «Беларускі фонд культуры», 2002. - 368 с. - (Вяртанне; Кн. 7)
ISBN 985-6523-09-5
Чарговы
зборнік з серыі "Вяртанне" прысвечаны архіўным і музейным
зборам Радзівілаў, уладальнікаў Нясвіжа і ў XVI-XVIII стст., некаранаваным
каралям беларускіх зямель. У першай частцы кнігі змешчаны як абагульняючыя
артыкулы, так і канкрэтныя апісанні, вынікі пошукаў і знаходак. Другая
частка - апісанне фонда "Радзівілы, князі", які захоўваецца
ў Вільнюсе, Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы, і цяпер цяжка даступны
беларускім даследчыкам. Зборнік завяршаецца паказальнікамі (да другой
часткі).
Выданне разлічана як на даследчыкаў, гісторыкаў, так і шырокага чытача,
які цікавіцца мінулым, найперш краязнаўцаў.
|